Пуцін прызначыў экс-сакратара Рады бяспекі Патрушава сваім памочнікам

Прэзідэнт Расіі зрабіў сёння некалькі прызначэнняў.

14.05.2024 / 11:07

Мікалай Патрушаў. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Былы сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў прызначаны памочнікам Пуціна. Як паведамлялася раней, сакратаром Рады бяспекі прызначылі экс-міністра абароны Сяргея Шайгу.

Таксама памочнікам прэзідэнта Расіі стаў былы ахоўнік Пуціна, губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.

Апроч таго, Пуцін прызначыў новы склад Адміністрацыі прэзідэнта Расіі:ён перапрызначыў Антона Вайно яе кіраўніком. Максім Арэшкін прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — раней ён займаў пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы.

Дзмітрый Пяскоў захаваў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна, піша РБК.

Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі

«Расія рыхтуецца да доўгай вайны»: пра што сведчыць прызначэнне Белавусава

Арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі, які раней узначальваў Службу аховы дзяржаўнай таямніцы

Nashaniva.com