Расійскія вайскоўцы на ўсходзе Украіны выкарыстоўваюць новы сімвал. Што ён можа азначаць?

З 2022 года расіяне актыўна карысталіся лацінскімі літарамі Z, V і O, а з пачаткам новага наступу на Харкаўскую вобласць у іх з'явіўся і новы тактычны знак.

14.05.2024 / 15:42

На многіх фота і відэа з расійскай тэхнікай можна пабачыць перакрэслены ромб.

Што канкрэтна азначае гэты сімвал, афіцыйнага тлумачэння няма. Некаторыя тлумачаць, што гэта азначае Харьковская Область, хтосьці бачыць у гэтым знаку руны. 

Нагадаем, што ад пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання як вайскоўцамі, так і прапагандай выкарыстоўваліся сімвалы Z, V і радзей O. Знак Z часта параўноўваюць са свастыкай, ён забаронены ў некаторых краінах.

Nashaniva.com