Блінкен у Кіеве схадзіў на абед у піцэрыю

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен працягнуў традыцыю па прыездзе ў Кіеў абедаць у незвычайных месцах. Ён правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебай у «Ветэрана Піца».

14.05.2024 / 17:21

Рэстаран, дзе сталы са шклянымі стальніцамі запоўненыя пустымі гільзамі, адкрыў ветэран украінскай арміі Леанід Астальцаў, які служыў на Данбасе ў 2014 годзе.

Ён укамплектаваў штат піцэрыі ветэранамі ўкраінскага войска, якія рэгулярна дастаўляюць бясплатную піцу ў шпіталі, дзе праходзяць лячэнне вайскоўцы.

Падчас візіту ў Кіеў у верасні 2023 года Блінкен наведаў разам з Кулебай рэстаран хуткага харчавання «МакДональдс». Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў узялі порцыю бульбы фры на дваіх, а Кулеба яшчэ ўзяў піражок.

Nashaniva.com