Затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў, які пісаў у каментарах, што многія чакаюць Пазняка ў Беларусі
Блізкі да сілавікоў канал паставіў мужчыну ў віну тое, што ён пабудаваў кватэру з дзяржпадтрымкай.
15.05.2024 / 13:50
Затрыманы мужчына. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну, які працуе спецыялістам па рамонце ноўтбукаў. Ягоныя імя і ўзрост невядомыя — ва «Укантакце» раней ён быў падпісаны як «Бо Лт», а пасля выдаліў старонку.
У відэа затрыманы кажа, што яго дзеці ходзяць у школу, а таксама ён пабудаваў жыллё і плаціць за яго мінімальны працэнт па крэдыце.
Мужчына распавёў, што падпісаны на каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», а таксама пакідаў «няправільныя» каментары.
Сілавікі паказалі тры каментары. Адметна, што ўсе яны — на беларускай мове. Яны не ўтрымліваюць ніякіх абразаў, хіба што Лукашэнка ў адным з іх названы «вусатым». У іншым каментары аўтар піша, што многія чакаюць у Беларусі Зянона Пазняка.
Адзін з каментароў затрыманага
«А я яшчэ раз паўтару, што тут людзі 45+ шмат хто памятае Зянона Станіслававіча і каго тут у краіне! Беларусь дастанецца толькі тым, у каго яна ў сэрцы», — напісаў у адным з каментароў мужчына.
За каментары ў тэлеграме затрымалі жанчыну з Мінска. Выйшлі на яе вельмі проста
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі