У Ваўкавыскім раёне шасцігадовы хлопчык выпаў з акна на бетонны спуск у падвал
15.05.2024 / 15:3
У Краснасельскім з акна выпаў 6-гадовы хлопчык. Следчы камітэт праводзіць праверку.
Фота: СК
Паводле інфармацыі СК, хлопчык выпаў з акна першага паверха. Ён абапёрся на маскітную сетку, калі бацькоў не было дома. Маці выйшла ў краму.
Аднак пад акном кватэры знаходзіўся спуск у падвал, на бетонную падлогу якога і ўпаў хлопчык.
Фота: СК
Яго шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.