Беглы малдоўскі алігарх Шор атрымаў расійскі пашпарт

Ілан Шор, прысуджаны ў Малдове да 15 гадоў пазбаўлення волі, даў інтэрв'ю вядомаму расійскаму блогеру Станіславу Васільеву. Там Шор заявіў, што ў яго ёсць расійскае грамадзянства, піша newsmaker.md

16.05.2024 / 10:08

Ілан Шор. Фота: infotag.md

На пытанне вядоўцы, ці не плануе Шор атрымаць расійскі пашпарт, той заявіў, што ўжо яго атрымаў. «Сёння я з'яўляюся грамадзянінам Расійскай Федэрацыі», — падкрэсліў ён.

У сярэдзіне лютага, Шор у інтэрв'ю РІА Навіны заявіў, што разглядае магчымасць пераехаць туды з Ізраіля, ён нарадзіўся ў Тэль-Авіве. 

У Малдове Ілана Шора завочна прысудзілі да 15 гадоў турмы па справе аб крадзяжы мільярда даляраў. Пасля гэтага Мінюст Малдовы запатрабаваў у Ізраіля паскорыць разгляд запыту аб экстрадыцыі, а парламент пазбавіў Шора мандата дэпутата.

Nashaniva.com