«Паспалітае рушэнне» адказала Сахашчыку: У нас няма мэты сілавога захопу ўлады ў Беларусі, мы яго ніколі не планавалі

Ініцыятыва афіцыйна пракаментавала ліст прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага камітэта па абароне.

16.05.2024 / 12:27

Валерый Сахашчык. Фота: офіс Святланы Ціханоўскай

«Паспалітае рушэнне» выступіла з афіцыйнай заявай, у якой патлумачыла мэты арганізацыі і абвергла інфармацыю аб тым, што планавала тэракты на тэрыторыі Беларусі.

У заяве ў тэлеграм-канале адзначаецца, што «Паспалітае рушэнне» з'яўляецца грамадскім аб'яднаннем беларусаў за мяжой, якое ставіць перад сабой задачы маральнага, гістарычнага і фізічнага выхавання беларусаў, а таксама захавання народных традыцый.

«Нашай мэтай не з'яўляецца сілавы захоп улады ў Беларусі. Мы ніколі не планавалі тэракты, або ўварвання ў Беларусь, тым больш з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Мы не парушаем законы дэмакратычных краін і не плануем ніякіх супрацьпраўных дзеянняў», — гаворыцца ў заяве.

У ПР сцвярджаюць, што любыя дзеянні людзей ад імя арганізацыі, якія накіраваныя на сілавы варыянт у дачыненні да трэціх краін, будуць лічыць правакацыяй беларускіх спецслужбаў.

«Паспалітае рушэнне» не рыхтуецца да акцый агрэсіўнага характару на тэрыторыі Беларусі, тым больш з тэрыторыі Еўрасаюза. Просім усе інфармацыйныя правакацыі адносна «Паспалітага рушэння» ўспрымаць як злачынства рэжыму Лукашэнкі», — заявілі ў арганізацыі.

У канцы красавіка СМІ апублікавалі сакрэтны ліст прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне Валерыя Сахашчыка. У ім ён папярэджваў, што беларускія арганізацыі за мяжой, звязаныя з «Паспалітым рушэннем» і «Ліцвінамі», рыхтуюць атаку беспілотнікаў на аб'екты крытычнай інфраструктуры Беларусі. Сахашчык заявіў, што атрымаў такую інфармацыю ад крыніц у еўрапейскіх спецслужбах.

Аповед Церцеля пра атаку дронаў з Літвы можа быць заснаваны на лісце Сахашчыка?

Сахашчык патлумачыў, навошта пісаў свой сакрэтны ліст пра атакі беспілотнікаў па Беларусі

«Хіба што яго падманулі. Пытанне толькі ў тым, хто і нашто». І апазіцыя, і еўрапейцы здзіўленыя лістом Сахашчыка

Сахашчык: Калі б я супрацоўнічаў з КДБ, я б адправіў туды ліст непрыкметна 

Nashaniva.com