У Беларусі пройдуць яшчэ адны вучэнні тэрабароны

Збор ваеннаабавязаных тэрытарыяльнай абароны пройдзе з 16 мая па 7 чэрвеня ў Рэчыцкім раёне. Трэніравацца будуць тры тыдні.

16.05.2024 / 21:25

Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны

У ходзе збору плануюць адпрацаваць прыём ваеннаабавязаных тэрабароны і іх усебаковае забеспячэнне, аднавіць навыкі каманднага складу ў кіраванні падначаленымі, падрыхтаваць ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з вайскова-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем, паведамляе Мінабароны.

Таксама плануюць адпрацаваць пытанні фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.

Як заяўляецца, збор дасць магчымасць павысіць навыкі службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных — у выкананні задач па прызначэнні.

У Магілёўскай вобласці пачаўся навучальны збор з тэрабаронай. Ён будзе доўжыцца да канца месяца

Брэсцкая вобласць актыўна закупляе бронекамізэлькі — выдаткавалі больш за 2 мільёны рублёў

У Рагачове пенсіянеры з аўтаматамі занялі паліклініку

Nashaniva.com