Якія краіны сёлета найбольш інвеставалі ў Беларусь

У тройцы лідараў ёсць змены.

16.05.2024 / 13:34

Са студзеня да сакавіка 2024 года ў беларускую эканоміку інвеставалі 2,8 млрд даляраў. Большасць з гэтых грошай — з Расіі (57,5%). На другім месцы — Кіпр (13,5%), на трэцім — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (9,8%). Такія звесткі публікуе Белстат.

Год таму за першы квартал было 3 млрд даляраў замежных інвестыцый. А на трэцім месцы замест ААЭ былі Нідэрланды (іх доля ў замежных інвестыцыях складала каля 4%). На Расію тады прыпадала каля 45% інвестыцый, а на Кіпр — 29%.

Nashaniva.com