Упершыню ў вайсковым парадзе ў Мінску возьмуць удзел «Іскандэры»
Зараз разлікі вайскоўцаў праводзяць трэніроўку.
16.05.2024 / 13:40
Фота: агенцтва «Ваяр»
На аэрадроме «Ліпкі» праходзіць першая трэніроўка парадных разлікаў механізаванай калоны.
У трэніроўцы ўдзельнічае каля трохсот адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі з розных падраздзяленняў Узброеных сіл, МУС, а таксама ўзоры ўзбраення і тэхнікі, распрацаваныя прадпрыемствамі Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта.
У парадзе ўпершыню возьмуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М», паведамляе Мінабароны.
З-за рэпетыцый параду з чацвярга ў Мінску пачнуць перакрываць вуліцы