Маладога дырэктара школы ў Лёзненскім раёне судзяць за порна

Справу разглядаюць у закрытым рэжыме.

16.05.2024 / 13:50

Кіраўніка Дабрамыслінскай школы Ігара Атрошчанку судзяць за выраб або распаўсюд порна (частка 1 артыкула 343 КК). На расклад судовых пасяджэнняў звярнуў увагу тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

Справу разглядаюць у судзе Лёзненскага раёна ў закрытым рэжыме.

У Дабрамыслінскай школе Лёзненскага раёна паведамілі, што Атрошчанка не працуе на пасадзе дырэктара з сакавіка. Яго абавязкі выконвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Іна Вагароўская.

У аб'яднанні былых сілавікоў «Белпол» «Медыязоне» пацвердзілі, што ў Віцебскай вобласці толькі адзін Атрошчанка Ігар Анатольевіч, так што поўных цёзак у дырэктара быць не можа.

У чым менавіта абвінавачваюць Атрошчанку, невядома.

Nashaniva.com