Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Рыме

У паўфінале позна вечарам у чацвер яна выйграла ў амерыканкі Дэніэл Колінс 7:5, 6:2.

17.05.2024 / 07:25

Asanka Brendon Ratnayake / AP

У фінале беларуска, што з'яўляецца другой ракеткай свету, згуляе з першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.

Гульня пройдзе ў суботу і пачнецца ў 13:00.

Nashaniva.com