Абарону аэрапорта ў Магілёве, якую паказалі высокім чыноўнікам, рэпеціравалі тры дні
17 мая ў Магілёве прайшоў збор топ-чыноўнікаў і армейскага камандавання «Вайсковая бяспека і абарона дзяржавы». У рамках збору ўдзельнікам паказалі інсцэніроўку аховы і абароны мясцовага аэрапорта сіламі тэрабароны і Сілаў спецыяльных аперацый. Перад гэтым пастаноўку доўга рэпеціравалі.
17.05.2024 / 18:07
Фота: Мінабароны
У розыгрышы абароны аэрапорта «Магілёў» удзельнічалі ў тым ліку верталёты. Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», два верталёты Мі-8 і два верталёты Мі-24, якія ўдзельнічалі ў паказальным выступе, да гэтага тройчы прыляталі ў Магілёў — 11, 15 і 16 мая.
Для дэманстрацыі чыноўнікам інсцэніроўкі толькі з прыцягненнем верталётаў правялі тры рэпетыцыі. Колькі рэпетыцый адбывалася напярэдадні «на зямлі» з прыцягненнем рэзервістаў, прызваных на зборы, невядома.
Цікава, што трэніровачныя вылеты (15-16 мая) і вылеты на само мерапрыемства 17 мая адбываліся ў адзін і той жа час, гэта значыць усе дзеянні верталётаў былі адрэпеціраваныя да хвіліны. Працягласць паказальнага выступлення з удзелам верталётаў склала не больш за 30 хвілін.
Да гэтага, у пачатку мая, на «раптоўнай праверцы» сіл СПА Аляксандру Лукашэнку паказалі тое, што рэпеціравалі да гэтага некалькі месяцаў.
У Магілёве кіраўніцтву сілавікоў і губернатарам паказалі абарону аэрапорта горада ФОТЫ
Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў
Лукашэнка праінспектаваў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны