У Польшчы затрымалі беларуса, які спрабаваў вывезці ў Беларусь дарагі мінівэн 

Польскія памежнікі затрымалі 34-гадовага беларуса, які спрабаваў вывезці ў Беларусь мінівэн Opel Vivaro 2015 года выпуску. Інцыдэнт адбыўся 16 мая, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

17.05.2024 / 19:13

Канфіскаваны аўтамабіль Opel Vivaro. Фота: Strazgraniczna.pl

Праверка аўтамабіля паказала, што яго нумар VIN зменены. Гэта сведчыць пра тое, што машыну ўгналі, а нумар выправілі, каб яе нельга было прабіць па базах паліцыі.

Аўтамабіль, кошт якога папярэдне ацэньваецца ў 60 тыс. злотых (каля 15 тыс. даляраў) канфіскавалі. У дачыненні да беларуса пачалі папярэдняе расследаванне.

З Латвіі ў Кыргызстан праз Беларусь падманам спрабавалі правезці тры аўтавозы з ужыванымі легкавікамі

Старыя аўто ў Беларусі часам каштуюць у 4 разы даражэй, чым у Літве

Літоўскія мытнікі канфіскавалі на беларускай мяжы два футурыстычныя аўтамабілі ФОТАФАКТ

Канфіскаваны на мяжы 48-гадовы легендарны Chevrolet Corvette прадалі з аўкцыёну за немалыя грошы

Nashaniva.com