Гігін будзе чытаць на мінскім фестывалі лекцыю пра Мураўёва-вешальніка як пра «адраджэнца»

Заўтра ў Мінску мае адбыцца фестываль «Лічбавая гісторыя», на якім вядомы прапагандыст, кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін прадставіць сумнавядомага Мураўёва-вешальніка ў незвычайнай якасці.

17.05.2024 / 21:16

Аляксандр Дзюкаў і Вадзім Гігін падчас падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж сваімі арганізацыямі ў снежні 2022 года. Фота: БелТА

Заяўленая Гігіным лекцыя называецца «Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі».

Пра намер Гігіна выступіць з такім дакладам паведаміў у тэлеграме расійскі імперскі гісторык Аляксандр Дзюкаў, які, у сваю чаргу, на гэтым фестывалі збіраецца прачытаць лекцыю пра невядомую дакументальную спадчыну Кастуся Каліноўскага. Відаць, гаворка пойдзе пра тыя знаходкі ў расійскіх архівах, пра якія Дзюкаў раней рабіў публікацыю.

«Фактычна мы павінны падзякаваць за гэтыя знаходкі». Расійскі імперскі гісторык апублікаваў невядомыя лісты Кастуся Каліноўскага, якія яго вобразу ніяк не шкодзяць

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны

Nashaniva.com