Як выглядае дабудаванае пасольства Кітая на праспекце Пераможцаў у Мінску ФОТЫ

Раней дыпламатычная місія працавала ў нягеглым будынку на Залатой Горцы.

18.05.2024 / 13:13

На праспекце Пераможцаў у Мінску за пяць гадоў узвялі масіўны будынак пасольства Кітая. Ён знаходзіцца праз дарогу ад Палаца Незалежнасці і плошчы Дзяржаўнага сцяга — побач з гіпермаркетам «Каронай» і пасольствамі Казахстана і Туркменістана.

Раней пасольства знаходзілася на Залатой Горцы, на вуліцы Берасцянскай.

Nashaniva.com