У Мінску браты-блізнюкі кідалі піць незвычайным спосабам: курылі марыхуану

Вынік — хатняя хімія для абодвух.

18.05.2024 / 14:31

Фота: Mr.Suchat Beathaisong / Vecteezy

Суд Партызанскага раёна Мінска вынес прысуд двум 40-гадовым братам з вуліцы Уральскай, якіх абвінавачвалі ў набыцці і захоўванні наркотыкаў.

Яны прачыталі ў інтэрнэце, што ад алкагольнай залежнасці можна пазбавіцца шляхам курэння марыхуаны, і вырашылі праверыць на сабе.

Супрацоўнікі наркакантролю выявілі ў кватэры мужчын больш за 0,1 г гашышу і 270 г марыхуаны, а таксама прыстасаванні для іх ужывання. У дачыненні да братоў завялі крымінальную справу. Віну яны цалкам прызналі, у зробленым раскаяліся.

Браты працуюць на адным са сталічных заводаў, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

Абодвум прысудзілі па 3 гады хатняй хіміі. Цяпер ім нельга ні піць, ні курыць марыхуану.

Nashaniva.com