У Мастах дэмантуюць самы вялікі падвесны мост Беларусі — яго даўжыня амаль 200 метраў 

Пабудаваць новы мост збіраюцца да абласных Дажынак.

18.05.2024 / 14:42

У Мастах пачынаюць абнаўляць самы доўгі падвесны мост Беларусі — 192,8 метра, піша мясцовая «Зара». У цяперашнім выглядзе ён існуе з 1995 года і быў пабудаваны на базе старога маста.

Папярэдні план працаў такі: адваяваць у Нёмана частку рэчышча ракі пад мостам, зрабіць падсыпку грунтам і там размясціць тэхніку.

Пасля гэтага мост будзе дэмантаваны і пабудаваны наноў.

Будаўнікі кажуць, што новы мост будзе вельмі падобны да цяперашняга. Узвесці яго плануюць да абласных Дажынак у Мастах.

Nashaniva.com