У Каменным Логу стане яшчэ горш — там мяняюць асфальт

Стаянне ў чарзе для легкавікоў і так часцяком перавышае суткі.

18.05.2024 / 14:47

18 і 19 мая ў пункце пропуску Каменны Лог на мяжы з Літвой будуць укладваць асфальт. Як кажуць у Дзяржаўным памежным камітэце, гэта можа адбіцца на цяжкасці руху транспартных сродкаў, якія рухаюцца на выезд з Беларусі.

Памежнікі раяць улічваць абставіны і пры магчымасці выбіраць іншыя маршруты руху.

Праўда, альтэрнатыва небагатая — на мяжы з Літвой працуе толькі два пераходы, згаданы Каменны Лог каля Ашмянаў і Беняконі каля Ліды.

Nashaniva.com