Гурт Leibonik выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам

16 траўня гурт Leibonik прэзентаваў сваю новую песню Jaryły Kryž, якая прысвячаецца загінулым беларускім патрыётам, паведамляе Budzma.org.

18.05.2024 / 17:24

Прэзентацыя песні адбылася ў дзень памяці грамадскага і культурніцкага дзеяча, байца палка Каліноўскага Міраслава Лазоўскага.

«Некалі я прачытаў у жж @skepsys пост пра «таўро тутэйшасці» — крыж з дзвюма папярэчынамі, які выкарыстоўваецца па ўсім свеце, а на беларускіх землях адзначыўся як родавы герб Ягелонаў, знак на тарчы вершніка з Пагоні, ну і ў тым ці іншым выглядзе ўваходзіў у сімволіку нацыянальна арыентаваных беларускіх арганізацый (рэлігійных, вайсковых, культурніцкіх, грамадскіх).

Ну і некаторымі называюць гэта «крыжам Ярылы» — паганскага салярнага боства тутэйшага пантэону — і генэзіс знаку тады адносяць да дахрысціянскіх часоў. Прачытаў — і зрабіў такую песню», — напісаў лідар гурта Сяргей Башлыкевіч на сваёй старонцы ў інстаграме.

«Песня, якой я развітаюся з 2023». Прэм'ера ад Сяргея Башлыкевіча

У Варшаве ўручылі першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі

Ва Украіне стварылі радыё для папулярызацыі беларускай музыкі

Надзея Калач з Irdorath запісала пранізлівую песню, народжаную ў калоніі

Nashaniva.com