«Востраў чысціні» ліквідуе свае юрыдычныя асобы

У Беларусі адна з найбуйнейшых сетак бытавой хіміі «Востраў чысціні і смаку» ліквідуе шэраг сваіх юрыдычных асоб. Гэта вынікае са звестак дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, піша Sputnik.by.

18.05.2024 / 21:30

Фота ілюстрацыйнае

У паведамленні гаворыцца, што ліквідуюцца кампаніі «Захадхімсэрвіс», «Захадхімінвест». Адзначаецца таксама, што ліквідуюцца «Вытворчая кампанія Ромакс», «Гандлёвая кампанія Ромакс», а таксама «ЗахадХімГандаль».

На апошняй кампаніі ўсё яшчэ лічацца 325 крам, аднак у рэестры ёсць інфармацыя і пра закрытыя крамы.

«Востраў чысціні і смаку» — адна з асноўных сетак бытавой хіміі і сродкаў асабістай гігіены ў Беларусі. Акрамя яе, ёсць яшчэ «Міла»(таксама працуе пад брэндам «Косма»). Гандлёвы рэестр сведчыць, што ў яе цяпер больш за 570 крам.

Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца першая крама расійскага канкурэнта «Мілы» і «Вострава чысціні і смаку»

«Востраў чысціні» адкрые крамы, якія зачыніліся — уладальнік сеткі знайшоў расійскага інвестара

«Аб закрыцці гаворка не ідзе». Заснавальнік «Вострава чысціні і смаку» пракаментаваў праблемы бізнэсу

Nashaniva.com