Па НПЗ у Краснадарскім краі прыляцелі адразу шэсць дронаў

Яшчэ адзін беспілотнік упаў у станіцы Кушчаўская — пачалося ўзгаранне.

19.05.2024 / 10:36

У ноч на 19 мая на тэрыторыю НПЗ у Славянску-на-Кубані ўпалі шэсць беспілотнікаў, паведаміла адміністрацыя горада. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых і разбурэнняў няма, пішуць расійскія СМІ.

«Таксама зафіксаваны адзін выбух у раёне старых могілак, адзін выбух у Трудабелікаўскім», — гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ адзін беспілотнік упаў у станіцы Кушчаўская — пачалося ўзгаранне.На месцах працуюць аператыўныя і спецыяльныя службы.

Nashaniva.com