Славянскі НПЗ у Краснадарскім краі прыпыніў працу пасля падзення беспілотнікаў

На тэрыторыі завода ўпала шэсць дронаў.

19.05.2024 / 12:11

Скрыншот відэа Astra

Славянскі НПЗ у Краснадарскім краі прыпыніў працу пасля падзення беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў дырэктар па комплекснай бяспецы групы кампаній «Славянск ЭКА» Эдуард Труднеў. Паводле яго слоў, «на гэты раз БПЛА было больш, зарады неслі нашмат больш, таксама былі начыненыя паражальнымі элементамі ў выглядзе сталёвых шарыкаў», піша «Новая газета. Еўропа»

Па словах кіраўніка Славянскага раёна Рамана Сінягоўскага, на тэрыторыю НПЗ упалі 6 дронаў. Пры гэтым ён сцвярджаў, што пацярпелых і разбурэнняў удалося пазбегнуць. У прэс-службе адміністрацыі раёна заявілі, што ўзгаранняў на тэрыторыі Славянскага НПЗ таксама няма.

Пры гэтым тэлеграм-канал ASTRA апублікаваў меркаваныя фота і відэа з месца падзення беспілотнікаў. Судзячы па кадрах, на тэрыторыі НПЗ адбыўся выбух.

Да гэтага Мінабароны РФ паведаміла, што ў ноч на 19 мая сродкі СПА знішчылі 57 беспілотнікаў над Краснадарскім краем.

Мінабароны РФ: Над Крымам за ноч збілі 9 ракет ATACMS і 57 дронаў над Краснадарскім краем

Па НПЗ у Краснадарскім краі прыляцелі адразу шэсць дронаў

Украінскія беспілотнікі вывелі з ладу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі

Nashaniva.com