У Мінску ўзмацнілі кантроль за веласіпедыстамі і самакатчыкамі
ДАІ пільна сочыць за парушэннямі.
19.05.2024 / 20:00
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за веласіпедыстамі і самакатчыкамі.
Супрацоўнікі ДАІ будуць пільна сачыць за парушэннямі гэтай групы ўдзельнікаў дарожнага руху. У міліцыі нагадалі, што самакатчыкі павінны выконваць правілы.
Напрыклад, перасякаць праезную частку можна толькі з хуткасцю пешахода. Забаронена катацца на самакаце ўдваіх, калі іншае не прадугледжана канструкцыяй, а таксама не трымаючыся за руль, паведамляе сталічная ДАІ.
Самакатчыкі і веласіпедысты маюць права ездзіць па веладарожках, па краі праезнай часткі па ходзе руху транспарту, а калі веладарожкі няма, то па тратуары, не замінаючы пешаходам.
Максімальна дапушчальная хуткасць язды на самакаце складае 25 кіламетраў у гадзіну.
Адзін са сталічных шэрынгаў раней укараніў у самакаты сістэму на аснове штучнага інтэлекту, якая будзе вызначаць, што на самакаце едуць двое, і запавольваць яго. Парушальнікам таксама пагражае блакаванне.