«20 дзён адрываліся на пляжы». Лідзія Ярмошына расказала пра паездку ў 1990-я беларускай дэлегацыі ў Маямі

Экс-кіраўнічка ЦВК Беларусі ў эфіры тэлеканала СТБ падзялілася, як беларуская дэлегацыя ў 1990-я ездзіла ў далёкае замежжа. Тады калі яшчэ выпускалі.

20.05.2024 / 08:28

Скрыншот СТБ

«Многія, я не буду называць нават, уласна кажучы, буйныя кіраўнікі, якія тады працавалі ўжо, дапусцім, на пасадзе міністраў. Яны, 40 чалавек, проста паехалі ў Маямі. І 40 чалавек з беларускага боку на нейкім семінары цалкам за кошт амерыканскага боку 20 дзён адрываліся на пляжы», — расказала яна.

Таксама яна згадала, як Вярхоўны Савет выязджаў групай разам з сакратарыятам у Францыю і як нібыта спецслужбы заходніх краін спрабавалі працаваць з прадстаўнікамі беларускай дэлегацыі.

@nashanivanews Як беларускія чыноўнікі адрывалася на пляжы ў Маямі #беларусь #чиновники #беларускаямова #нашаніва #навіны #новостибеларуси #беларусьновости ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

«Гэтак чалавек 70 [паехалі], дапусцім. А паколькі мы былі людзі вельмі бедныя на той момант, і з імі пачынаюць працаваць. І калі яны бачылі … Ну, з кім яны працавалі? З тымі, хто гатовы павесціся на гэта. А хто на гэта вядзецца, як правіла, гэта людзі, якія не матываваныя на дзяржаўнасць, а больш на асабістыя амбіцыі, на нейкія інтарэсы. І самая папулярная, самая лёгкая паперка — гэта перш за ўсё абгортка, у якую абарочвалася ўсё, што звязана з нацыянальнасцю», — падзялілася меркаваннем Ярмошына.

На сустрэчы ў Лукашэнкі прысутнічала Лідзія Ярмошына ФОТАФАКТ

Nashaniva.com