Пракоп'еў: Я б хацеў пазмагацца за месца мэра Мінска, але кансерватары за мяне не прагаласуюць
Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў паразважаў пра сваю палітычную будучыню.
20.05.2024 / 12:45
Вадзім Пракоп'еў. Скрын відэа
«Калі казаць пра Новую Беларусь, я хацеў бы пазмагацца на вельмі канкурэнтных выбарах за месца мэра Мінска. Але я прайграю на гэтых выбарах, таму што кансерватыўныя беларусы за мяне не прагаласуюць. А чаму не прагаласуюць? Таму што ў перадвыбарчай кампаніі мэра ў мяне будзе толькі адна прапанова — пераўтварыць Мінск у нью-ёркскі Соха», — кажа Пракоп'еў у відэа, якое запісаў да выбараў у Каардынацыйную раду.
Соха — раён на Манхэтане. Раней гэта быў прамысловы раён, але пазней стаў папулярным сярод мастакоў, моднікаў і іншай багемы.
Сам Пракоп'еў нядаўна пераехаў у ЗША.
Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду
Вадзім Пракоп'еў перабраўся ў ЗША
Вадзіма Пракоп'ева зноў асудзілі на 25 гадоў