Іранскі пасол назваў імаверную прычыну крушэння верталёта прэзідэнта Раісі

Прычынай крушэння верталёта Раісі стала дрэннае надвор'е, гэта пакуль асноўная версія, сказаў пасол Ірана ў Беларусі. Расследаванне працягваецца. Верталёт разбіўся ў гарах пры моцным тумане

20.05.2024 / 14:03

Скрыншот відэа

Прычынай крушэння верталёта прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі маглі быць дрэнныя ўмовы надвор'я, заявіў іранскі пасол у Беларусі Алірэза Самеі, паведамляе «РІА Навіны».

«На жаль, верталёт нашага прэзідэнта здзейсніў жорсткую пасадку з-за дрэнных кліматычных умоў. Быў вельмі густы туман, нават снег, бачнасць была самая мінімальная, горная, цяжкадаступная мясцовасць», — сказаў дыпламат.

Ён дадаў, «тое, што нам вядома, — гэта дрэнныя ўмовы надвор'я, густы туман разам з ападкамі, снег, горная мясцовасць, лясы», удакладніўшы, што гэта, хутчэй за ўсё,»першая версія таго, што здарылася». Пасол адзначыў, што спецкамісія высветліць дакладныя прычыны катастрофы, вывучыць умовы надвор'я і тэхнічныя ўмовы палёту, расследаванне ўжо вядзецца.

Амбасадар Ірана ў Расіі Казем Джалалі заявіў, што не ў курсе версіі аб тэракце, якая абмяркоўвалася ў сацсетках, паколькі быў заняты абмеркаваннем з расійскімі калегамі спосабаў дапамогі ў пошукавай аперацыі. Ён падкрэсліў, што разбіральніцтва ў сувязі з трагедыяй яшчэ ідзе, адзінай версіі пакуль няма.

Верталёт з Раісі і іншымі членамі іранскай дэлегацыі на борце пацярпеў крушэнне на паўночным захадзе Ірана пасля візіту ў Азербайджан 19 мая. Палёт здзяйсняўся на амерыканскім верталёце Bell 212. Ён быў распрацаваны каля 50 гадоў таму для Узброеных сіл, у Іране яго мадэрнізавалі: павялічылася грузападымальнасць для перавозкі да 15 чалавек, уключаючы пілота.

Знойдзены верталёт з прэзідэнтам Ірана на борце. На месцы катастрофы жывых няма

З месца крушэння верталёта дасталі цела прэзідэнта Ірана

У Іране абвясцілі пяцідзённую жалобу

Загінулы прэзідэнт Ірана збіраўся прыляцець у Беларусь

Nashaniva.com