Лябедзька патлумачыў, чаму лічыць Балкунца папулістам і правакатарам

«Вы пхаеце Ціханоўскую ў нішу Грэты Тунберг».

20.05.2024 / 15:06

Анатоль Лябедзька і Дзмітрый Балкунец

Праз некалькі дзён пасля эфіру на «Белсаце», падчас якога Балкунец зрабіў сваю рэзанансную прапанову дэмакратычным сілам разам з Святланай Ціханоўскай ехаць на мяжу і прычапіць сябе кайданкамі да рэйкаў, яго апанент па «Двубою» Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім назваў тую прапанову «папулізмам і правакацыяй».

«Чаму папулізм? Дзмітрый, калі вы прасоўваеце нейкую ініцыятыву, будзьце яе лакаматывам, а не сядайце ў апошні вагон цягніка. Каб гэта зрабіць, не трэба браць дазволу ў Ціханоўскай.

Чаму правакацыя? Ціханоўская — палітык еўрапейскага ўзроўню. Там дзейнічаюць свае правілы. І палітолаг павінен гэта ведаць.

Вы пхаеце яе ў нішу Грэты Тунберг. А гэта значыць, што перад Ціханоўскай закрываюцца дзверы на G-7, на саміт спікераў парламентаў. А гэта азначае, што яна пазбавіцца магчымасцей гаварыць аб палітзняволеных на высокім узроўні».

Балкунец: Давайце возьмем Ціханоўскую, паедзем на мяжу і хто-небудзь сябе кайданкамі да чыгункі прычэпіць

«Крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі»

Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і тое, хто возьме ўладу Лукашэнкі

Nashaniva.com