Індыя возьме ўдзел у мірным саміце па Украіне
Швейцарыя правядзе 15—16 чэрвеня мірную канферэнцыю па Украіне недалёка ад Люцэрна.
20.05.2024 / 15:30
Нарэндра Модзі. Фота: інстаграм палітыка
Індыя возьме ўдзел у канферэнцыі па Украіне ў Швейцарыі, заявіў прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі ў інтэрв'ю агенцтву PTI.
Швейцарыя правядзе 15—16 чэрвеня мірную канферэнцыю па Украіне недалёка ад горада Люцэрна. Расія не будзе прысутнічаць, але чакаецца ўдзел да 120 кіраўнікоў дзяржаў.
Раней ад удзелу адмовіліся прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.
Мільярд выбарцаў і мільён выбарчых участкаў. У найбуйнейшай у свеце дэмакратыі стартавалі выбары
Індыя мяняе назву на Бхарат? Што гэта значыць і навошта ўлада гэта робіць
Прэм'ер Індыі выступіў на пасяджэнні G20 з шыльдай «Бхарат» замест «Індыя»