Топ-менеджар бударганізацыі за год набраў хабараў на 100 тысяч рублёў

Супрацоўнікі магілёўскай міліцыі затрымалі намесніка дырэктара аднаго з домабудаўнічых камбінатаў.

20.05.2024 / 15:44

Скрыншот відэа: МУС

Паводле інфармацыі сілавікоў, 37-гадовы мужчына сістэматычна браў хабары. Ён аказваў садзеянне камерцыйным будаўнічым арганізацыям на тэрыторыі Мінска, а таксама Магілёва і Магілёўскага раёна.

Ён дапамагаў заключаць дамовы на пастаўку будматэрыялаў, вытворчасць мантажных работ і своечасовую іх аплату. За гэта топ-менеджар браў узнагароду.

За год мужчына атрымаў 100 тысяч рублёў. Заведзеная крымінальная справа за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Арганізатара выбараў у Лідзе арыштавалі за хабар і злоўжыванне ўладай

Сілавікі затрымалі 23 супрацоўнікаў будаўнічага і аграпрамысловага прадпрыемства

За хабар асудзілі выкладчыка Баранавіцкага ўніверсітэта

Nashaniva.com