Стала вядома, колькі сёлета выдзелілі месцаў у ВНУ для алімпіяднікаў

Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем дзяржаўнай камісіі па кантролі за ўступнай кампаніяй расказаў, колькі бюджэтных месцаў для алімпіяднікаў, якія могуць паступіць у ВНУ без экзаменаў, выдзелілі сёлета і колькі ўсяго абітурыентаў запланавалі прыняць, паведамляе БелТА.

20.05.2024 / 16:00

Фота ілюстрацыйнае

Так, па словах намесніка прэм'ер-міністра, у ВНУ для будучых студэнтаў выдзелілі больш за 50 тыс. месцаў (з іх бюджэтных — звыш 31 тыс., платных — каля 19 тыс.), у каледжах — каля 39 тыс., а для алімпіяднікаў у ВНУ прадугледзелі 677 месцаў.

«Пераможцы абласных алімпіяд маюць права паступіць без экзаменаў у рэгіянальныя ВНУ, а таксама на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці: педагагічныя, сельскагаспадарчага профілю і іншыя», — працытавала Петрышэнку БелТА.

Чыноўнік нагадаў, што паступіць без экзаменаў могуць таксама пераможцы ўніверсітэцкіх алімпіяд, якія прайшлі ў лютым у рэгіянальных ВНУ, і пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, якую правялі ў сакавіку.

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Лаўрэат спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі адмовіўся застацца ў Мінску і папрасіўся на радзіму — у Нясвіжскі раён

Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку

БДУІР набярэ больш мэтавікоў. Айцішнікаў забяруць сілавікі, ваенпрам, «Камунарка»

Nashaniva.com