Даляр паўтарыў рэкордны максімум

Амерыканская валюта дасягнула адзнакі ў 2882 рублі — гэта максімум за паўгоду.

26.01.2010 / 13:00

Даляр паўтарыў рэкорд, устаноўлены ў ліпені мінулага года. Курс, аб'яўлены, Нацыянальным банкам на заўтра, складае 2882 рубля.

Што да продажу валюты ў абменніках, то там амерыканскія грошы перайшлі мяжу ў 2900 рублёў.

ЯМ