На аўкцыёне ў Смалявічах будуць біцца за права здабываць гадзюк

19 чэрвеня ў будынку Смалявіцкага райвыканкама адбудзецца аўкцыён па набыцці права на нарыхтоўку і закупку звычайнай гадзюкі — адзінай атрутнай змяі, якая жыве ў Беларусі. Пачатковая цана продажу — 2000 рублёў з задаткам у 400 рублёў, паведамляюць smolevichi-24.by.

20.05.2024 / 20:20

Гадзюка. Фота: Wikimedia Commons

Да ўдзелу ў аўкцыёне дапускаюцца юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі.

Прадмет цікавасці патэнцыйных купцоў — не сама змяя як такая, а яе атрута, якая мае немалое прамысловае значэнне. На аснове змяінай атруты вырабляюць лекі і касметыку, у тым ліку гелі і мазі пры болях у суставах, крэмы і маскі ад маршчын, прэпараты для дыягностыкі рэдкіх захворванняў і сыроваткі з супрацьядным дзеяннем пры ўкусах паўзуноў.

Сцвярджаецца, што дойка гадзючай атруты зусім бяспечная для саміх гадзюк. Атруту збіраюць і сушаць пры пэўнай тэмпературы да стану крышталяў. У такім выглядзе ў цёмным месцы ў халадзільніку яна захоўваецца да 30 гадоў без страты сваіх уласцівасцяў.

Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

Пад Ляхавічамі ў вясковую краму прыпаўзла змяя. Давялося выклікаць ратавальнікаў

Nashaniva.com