Мінадукацыі назвала фэйкам інфармацыю пра намер увесці асобнае навучанне для хлопчыкаў і дзяўчатак

Міністэрства адукацыі абвергла інфармацыю пра нібыта ўвядзенне ў школах Беларусі паасобнага навучання хлопчыкаў і дзяўчынак. Пра гэта прайшла інфармацыя каля двух тыдняў таму.

20.05.2024 / 23:05

Фота: Беларусь сегодня

«Звяртаем вашу ўвагу, што гэтыя даныя не адпавядаюць рэчаіснасці і з'яўляюцца фэйкам. Міністэрства адукацыі ніколі не праводзіла і не плануе праводзіць падобныя эксперыменты», — гаворыцца ў паведамленні Мінадукацыі ў тэлеграме.

Пра тое, што Міністэрства адукацыі нібыта ўхваліла ўвядзенне паасобнага навучання для хлопчыкаў і дзяўчынак у 14 школах краіны, паведамлялі раней прарасійскія актывісты. Яны нават ініцыявалі пад гэтыя патрэбы збор грошай.

Тэхналогію Базарнага раней апрабавалі ў адной са школ Наваполацка па ініцыятыве актывіста Аркадзя Разбаша. Такая методыка навучання яе прыхільнікамі лічыцца здароўезберагальнай.

З 1 верасня ў дзесяцікласнікаў замест Гісторыі Беларусі з'явіцца іншы прадмет

Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку

У 14 школах Беларусі ўвядуць асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак

Nashaniva.com