«Справа вельмі сур'ёзная». У Польшчы працягваецца справа падазраваных у дыверсіях і сабатажы

Дыверсіі планаваліся ў Польшчы, Літве, Латвіі і Швецыі.

21.05.2024 / 08:08

Ілюстрацыйнае фота. AP Photo/Petr David Josek

У Польшчы раней арыштаваныя дзевяць чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы актаў сабатажу па заданні расійскіх спецслужбаў, паведаміў вечарам у панядзелак прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, піша TVN24.

«Што тычыцца актаў сабатажу і дыверсіі, то справа вельмі сур'ёзная. Гэта тычыцца некалькіх еўрапейскіх краін. На гэты момант, безумоўна, Літвы, Латвіі, Польшчы. Са Швецыі таксама паступаюць сігналы аб тым, што яны занепакоеныя тым, што некаторыя з дзіўных падзей таксама могуць быць вынікам сабатажу», — расказаў Туск.

Туск расказаў, што на гэты момант арыштаваныя дзевяць падазраваных, якія непасрэдна на даручэнне расійскіх службаў удзельнічалі ў актах сабатажу ў Польшчы.

«Мы гаворым пра наёмных людзей. Часам гэта людзі з крымінальнага свету. Гэта тычыцца як украінскіх, так і беларускіх грамадзян Польшчы», — адзначыў ён.

Туск расказаў, што ва Уроцлаве была сарваная спроба падпалу завода па вытворчасці фарбаў, побач знаходзіўся хімічны завод.

«І гэта было на даручэнне расейскіх службаў, што было заяўлена ўжо бясспрэчна», — расказаў польскі прэм'ер.

Ён таксама адзначыў, што акт сабатажу меў месца ў Вільні на мінулым тыдні, калі адбыўся пажар на складзе ў Ikea.

«Тыя ж людзі, якія былі затрыманыя там, могуць таксама мець дачыненне да спробаў дыверсійных акцый, гаворка ідзе ў асноўным аб падпалах, у тым ліку на тэрыторыі Польшчы», — дадаў ён.

Удакладненне

З пачатковага варыянту тэксту вынікала, што арышты адбыліся нядаўна. Насамрэч, гэта не так. Гаворка пра дзевяць чалавек, арыштаваных раней па справах дыверсій у Польшчы.

Амаль дзве траціны палякаў падтрымліваюць умацаванне мяжы з Беларуссю

Польшча ўкладзе ва ўзмацненне абароны ўсходняй мяжы 2,5 млрд даляраў

Туск: Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com