Mark Formelle адкрые свае крамы ў Азербайджане і Кыргызстане
У Расіі дзейнічае 95 крамаў.
21.05.2024 / 10:28
Mark Formelle
Вытворца адзення Mark Formelle плануе выйсці на рынкі Азербайджана і Кыргызстана. Падрабязнасці ў інтэрв'ю РБК расказалі заснавальнікі беларускага брэнда Андрэй Серыкаў і Святлана Сіпарава.
Яны адзначылі, што ў планах развіцця брэнду Mark Formelle — рост яго пазнавальнасці і пашырэнне ўласнай рознічнай сеткі ў Расіі.
Так, за мінулы год яна павялічылася на 29 фірменных крамаў, а ў 2024-м плануюць адкрыць яшчэ 42.
Першая крама Mark Formelle адчынілася ў Расіі ў 2014 годзе. Зараз на рынку краіны-суседкі — 95 гандлёвых пунктаў брэнду ў 30 гарадах.
Акрамя таго, заснавальнікі брэнда маюць намер пашырыць яго прысутнасць як у Беларусі, дзе ў кампаніі больш за 150 магазінаў, так і ў Казахстане, Грузіі, Арменіі і Узбекістане.
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
Mark Formelle адчыніць у Расіі 42 новыя крамы
MarkFormelle зрабіў новую калекцыю разам з Мастацкім музеем