Начальніку кацельні ў Віцебску далі адны суткі за «экстрэмісцкую» падпіску
Уладзімір Сітковіч быў падпісаны ў тыктоку на акаўнт праекта «Краіна для жыцця».
21.05.2024 / 12:07
Начальнік кацельні Віцебскага маслаэкстракцыйнага завода Уладзімір Сітковіч атрымаў адны суткі арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс, пастанову суда ў банку судовых рашэнняў знайшоў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Сітковіч быў падпісаны ў тыктоку на акаўнт праекта «Краіна для жыцця».
Падчас судовага пасяджэння ён прызнаў віну, выказаўшы здагадку, што мог, праглядаючы навінавую стужку, выпадкова падпісацца на акаўнт.
Тэрмін адміністрацыйнага затрымання суд залічыў Сітковічу ў тэрмін арышту.
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА
Асуджаная на два гады калоніі супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь