Салаўёў расказаў, што за смерцю прэзідэнта Ірана стаіць агент «Элі Коптэр»

А гэта быў жарт з ізраільскіх сацсетак.

21.05.2024 / 15:48

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў паказаў у эфіры «Расіі 1» відэа французскага тэлеканала i24, на якім журналіст Даніэль Хайк расказвае, што ХАМАС абвінаваціў у смерці прэзідэнта Ірана агента ізраільскай разведкі па імені «Элі Коптэр». На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Кровавая барыня», адзначае тэлеканал «Дождь».

«Група ХАМАС, якая выказваецца ў тэлеграме, сцвярджае, што пілот верталёта быў агентам Масада. Яны нават называюць імя Элі Коптэр. Праўда гэта ці не, але, вядома, усё гэта частка тых чутак, якія ходзяць», — кажа Хайк.

Жарт пра «агента Масада на імя Элі Коптэр» {пераклікаецца з іншай назвай верталёта — гелікоптэр — НН} раней распаўсюдзіўся ў ізраільскіх сацсетках. «Жарт, які выйшаў з-пад кантролю», дайшоў да афіцыйнага тэлеграм-канала ХАМАС, які прывёў яго як факт, піша Jerusalem Post

Пасля дэманстрацыі відэа Салаўёў распавёў гледачам пра кнігу «Паўстань і забі першым», якая, паводле яго слоў, «тлумачыць, чаму для Ізраіля палітычнае забойства з'яўляецца абсалютна прымальнай формай барацьбы за выжыванне сваёй краіны».

Сын іранскага шаха: Спачуванні з нагоды смерці Раісі — гэта абраза памяці яго ахвяр

Верталёт прэзідэнта Ірана ўрэзаўся ў гару?

Іранскі пасол назваў імаверную прычыну крушэння верталёта прэзідэнта Раісі

Загінулы прэзідэнт Ірана збіраўся прыляцець у Беларусь

Перадаў «Шахеды» Расіі і кіраваў бізнэс-імперыяй аяталы. Хто такі Махамад Махбер — часовы прэзідэнт Ірана

Nashaniva.com