Хто самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі?

У новым выпуску ТОКу бізнэсовец Аляксандр Кныровіч расказаў, каго лічыць найлепшым прэм'ерам за ўсю гісторыю кіравання Лукашэнкі. А таксама патлумачыў, чаму Лукашэнка не чапае старшыню Нацбанка Паўла Калаўра.

22.05.2024 / 07:00

Адказваючы на пытанне, хто самы таленавіты з эканамічнага блоку Лукашэнкі, Аляксандр Кныровіч згадаў, што калісьці такім быў Кірыл Руды — пасол у Кітаі ў 2016-2020 гадах.

«Я яго слухаў і разумеў: па-першае, гэта таленавіты чалавек; па-другое, гэта вельмі смелы чалавек. Таму што за тое, што ён тады казаў ад асобы дзяржавы, зараз робяць экстрэмістам і садзяць за краты», — дзеліцца сваім поглядам бізнесмен.

Другім чыноўнікам, якога згадвае Кныровіч, з'яўляецца прэм'ер-міністр Беларусі ў 2018-2020 гадах Сяргей Румас:

«Ён быў вельмі моцны. Найлепшы прэм'ер за ўсе гады кіравання [Лукашэнкі] ў Беларусі».

Калі ж гаварыць пра сучасную сітуацыю, то бізнэсмен заўважае, што не ведае людзей, якія цяпер у эканамічным блоку Лукашэнкі, але адзначае добрую каманду ў Нацыянальным банку.

«Таму ніхто дзесяць гадоў не чапае Калаўра (старшыню Нацыянальнага банка з 2014 года — «НН»). З ім хацелі б нешта зрабіць. Але так напужаў усіх 2011 год, што Лукашэнка можа Зайца з Русым «расстраляць», засунуць у жывёлагадоўчую ферму, а потым зноў падняць кудысьці ўверх да віцэ-прэм'ера. Ён можа дырэктараў «Атланта» памяняць, але Нацбанк ён не кранае. Не дай божа. Бо быў напужаны».

@tokbelarus Насколько белорусы законопослушны? Мнение бизнесмена #беларусь #белорусы #италия #итальянцы #закон #беларусьновости #новостибеларуси ♬ sonido original - Nightcore Nation

Гаворачы пра Нацыянальны банк, Кныровіч заўважае: «Там моцная каманда. І тое, што ў Беларусі больш-менш стабільнасць… Зараз яна пачынае калыхацца, але не таму, што нешта не так робіць Павел Калаўр, а таму што астатнія робяць чорт ведае што».

Глядзіце цалкам:

Кныровіч як бізнэс-анёл уклаў у стартапы сотні тысяч даляраў. Не стрэліў ніводзін

Кныровіч: Мне шкада Тарайкоўскага і Алеся Пушкіна, а не тых, хто стаіць на мяжы

Кныровіч: Будучы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца цяпер у Беларусі

Nashaniva.com