У Мінску задыміліся два МАЗы

Пра абодва выпадкі піша агенцтва «Мінск-Навіны», спасылаючыся на сведчанні сваіх падпісчыкаў.

21.05.2024 / 18:45

Скрыншот з відэа

У раёне Уручча ў транспарце заклініла генератар. У выніку адбылося расслаенне і абрыў прываднага рамяня і задымленне. Каб пазбегнуць узгарання, кіроўца скарыстаўся вогнетушыцелем, аўтобус адбуксіравалі ў парк для рамонту.

Яшчэ адзін падобны выпадак адбыўся з аўтобусам № 84 на прыпынку «Пятроўшчына». Там спрацавала сістэма пажаратушэння. Паколькі кіроўца адразу абясточыў аўтобус, узгарання ўдалося пазбегнуць.

Пацярпелых у абодвух выпадках не было.

МАЗы цяпер гараць і ў Беларусі

У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Беларускія аўтобусы гараць з-за санкцый і няякаснай зборкі

Nashaniva.com