Маск прапанаваў сябе вядоўцам дэбатаў паміж Байдэнам і Трампам

Мяркуецца, што ў іх таксама возьме ўдзел Роберт Кенедзі-малодшы.

22.05.2024 / 09:33

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Амерыканскі прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск гатовы стаць вядоўцам перадвыбарных дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША, пра што ён напісаў у сацыяльнай сетцы Х (былы твітар).

Дэбаты запланаваныя паміж дзейным кіраўніком дзяржавы Джо Байдэнам і былым прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Раней Маск паведамляў, што ў гэтых перадвыбарных дэбатах таксама павінен узяць удзел незалежны кандыдат у прэзідэнты ЗША Роберт Кенедзі-малодшы.

«Вядома», — напісаў Маск у сваім акаўнце, адказваючы на пытанне Кенедзі пра тое, ці будзе бізнэсовец вядучым сустрэчы.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада. Галоўных супернікаў у перадвыбарнай гонцы двое: ад Дэмпартыі дзейны прэзідэнт Джо Байдэн, і ад Рэспубліканскай партыі — папярэдні прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

У кандыдата ў прэзідэнты ЗША ў галаве знайшлі паразіта. Ён мог з'есці частку мозгу

Суд над Трампам па справе аб сакрэтных дакументах адклалі на нявызначаны тэрмін

Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?

Nashaniva.com