На Камароўцы з'явілася першая маладая беларуская бульбачка ФОТАФАКТ

Цана пытання?

22.05.2024 / 11:12

komarovka.by

Маладая беларуская бульба з'явілася на Камароўскім рынку ў Мінску, паведамілі ў афіцыйным акаўнце рынку ў сацсетках.

Цана на першую беларускую маладую бульбу са Слуцкага раёна пачынаецца ад 5 рублёў за кілаграм.

Буйная бульба каштуе ў межах 6—7 рублёў за кілаграм.

Таксама на Камароўцы ў продажы можна знайсці маладую бульбу з Расіі і Казахстана.

Nashaniva.com