Міліцыя сцвярджае, што падчас затрымання Сцяпана Пуцяніна яму прыйшло апавяшчэнне з плана «Перамога»

А за гэта, маўляў, яму пагражае дадатковы крымінальны артыкул.

22.05.2024 / 15:52

Станіслаў Пуцяцін. Фота СТБ

Затрыманага клічуць Станіслаў Пуцяцін. Ён намеснік генеральнага дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра «Эксперыментальныя тэхналогіі», звязанага з «Інтэгралам». Прадпрыемства займаецца робататэхнікай, а таксама робіць беспілотнікі рознага прызначэння, у тым ліку і самалётнага тыпа.

Міліцыя падкрэслівае, што мужчыну прыйшлі затрымліваць за ўдзел у пратэстах, а заадно ўбачылі рассылку ад плана «Перамога». Таму ён, маўляў, атрымае дадатковы крымінальны артыкул за супрацу з экстрэмісцкім фарміраваннем.

Пацверджання гэтай гісторыі няма.

Nashaniva.com