У Мінску абралі самага крэатыўнага доктара

Фінал гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Найлепшы доктар агульнай практыкі-2024»прайшоў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы 22 мая, пішуць Мінск-навіны.

22.05.2024 / 15:51

Фота: Мінск-навіны

У першым этапе конкурсу (22 красавіка) узялі ўдзел 33 чалавекі, у фінал выйшлі 13. Усе яны былі з групамі падтрымкі — калегамі з паліклінік.

Канкурсанты прадэманстравалі журы і заўзятарам творчыя нумары на наступныя тэмы: «Каб я зрабіў, калі б быў галоўным доктарам паліклінікі», «Крэатыўны медыцынскі касцюм», «Я — доктар агульнай практыкі!».

Валерыя Сінянкова. Фота: Мінск-навіны

Пераможцам стала Валерыя Сінянкова (15-я гарадская паліклініка).

Лаўрэатамі — Аляксандра Мурына (32-я гарадская паліклініка) і Анатоль Калеснікаў (2-я цэнтральная раённая паліклініка).

Салтан Саўдадаў. Фота: Мінск-навіны

У намінацыі «самы крэатыўны доктар» перамогу атрымаў Салтан Саўдадаў (1-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка).

Па выніках конкурсу ўсім удзельнікам уручылі падзякі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама і грашовыя сертыфікаты на 200 рублёў.

Nashaniva.com