На Алясцы ласіха забіла фатографа, які хацеў зняць яе ласянят

70-гадовы Дэйл Чорман гуляў па лесе разам з сябрам. Раптам з кустоў на яго вылецела самка лася і кінулася ў атаку. Чорман загінуў на месцы. Мужчына, які суправаджаў загінулага, не пацярпеў, паведамляе Бі-бі-сі.

22.05.2024 / 17:25

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Gary Gray / vecteezy.com

Дэпартамент грамадскай бяспекі Аляскі паведаміў Бі-бі-сі, што Чорман адмыслова шукаў ласёў і іх малых, каб зрабіць прыгожыя фатаграфіі. Яшчэ адзін сябар ахвяры дадаў, што ласіха з'явілася нечакана і заспела Чормана знянацку.

«Яны кінуліся бегчы, сябар азірнуўся і ўбачыў, што Дэйл ляжыць на зямлі, а ласіха стаіць над ім», — расказаў ён службе навін Аляскі.

Медыкі канстатавалі смерць Чормана на месцы здарэння.

Тым часам ласіха разам з ласянятамі пакінула гэты раён. Сям'я загінулага папрасіла не шукаць жывёліну, бо яна абараняла сваіх дзяцей. Дасведчаны фатограф мог прадбачыць такое развіццё падзей, лічыць сын Чормана.

Выхаваныя ласі саступілі дарогу аўтамабілю пад Гомелем

На Полаччыне ратавальнікі вызвалілі з ледзяной пасткі двух ласёў

У адным з гарадскіх двароў на Віцебшчыне мірна пасвіліся ласі ВІДЭА

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Nashaniva.com