Святара з Шуміліна Паўла Лемеха выпусцілі на волю
Пазаўчора паведамлялася, што яго пасля адбыцця 10 сутак судзілі паўторна.
23.05.2024 / 09:13
Айцец Павел Лемех
Каталіцкага святара Паўла Лемеха адпусцілі на волю, піша katolik.life.
Айца Паўла Лемеха затрымалі разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Лемеху прысудзілі 10 сутак, 21 мая яго судзілі паўторна.
Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту — гэты тэрмін заканчваецца 23 мая. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на старонку, абвешчаную «экстрэмісцкай», яе пакаралі штрафам.
Клірыкаў затрымалі 8 мая пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне. Падставы затрымання тады былі невядомыя.
Анджэй Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі.
Каталіцкага святара з Шуміліна не выпусцілі пасля 10 сутак, судзілі паўторна
Сталі вядомы прысуды святарам з Шуміліна
Святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна, а затрымалі не толькі іх
У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў