Лукашэнка назваў Усебеларускі народны сход «палітычнай ядзернай зброяй Беларусі» і не ведае, што з ім рабіць
Аляксандр Лукашэнка, выглядае, не ведае, што рабіць з той грувасткай сістэмай, якую ён стварыў. Для УНС, мэта стварэння якога была адна — стаць ахоўным бар’ерам для захавання ўлады Лукашэнкі — у рэальным жыцці не могуць знайсці месца.
23.05.2024 / 12:16
Сёння Лукашэнка, які таксама з'яўляецца старшынёй Усебеларускага народнага сходу, прыняў з дакладамі намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка сакратарыята УНС Валерыя Міцкевіча. Ім ён задаў пытанне, як цяпер будаваць сістэму.
«Я прасіў вас, каб вы сур'ёзна з зацікаўленымі і адказнымі асобамі падумалі пра тое, як нам выбудаваць сістэму працы з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. Нам трэба было вызначыцца і па структуры: як мы будзем дзейнічаць у Сакратарыяце і наогул якая будзе структура ў краіне.
Структура і сістэма. Нам трэба спланаваць працу, таму для нас будуць важныя і планы працы – і Прэзідыума УНС, і ў цэлым дэлегатаў», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка пацікавіўся, што ўжо зроблена ў гэтым напрамку.
«Што трэба ў дадзеным выпадку ад мяне для таго, каб запусціць гэтую машыну? <…>
Нам вельмі важна паказаць грамадству і дэлегатам, што яны не павінны падмяняць іншыя органы ўлады. УНС — гэта нейкая палітычная ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Прымаюцца рашэнні толькі стратэгічнага характару», — сказаў ён.
Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштаба
Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?