Язэпа Дулебу з Віцебска пасля адбыцця 15 сутак перавялі ў СІЗА

Язэп Дулеба ў 1990-я кіраваў Віцебскай гарадской партыйнай суполкай БНФ. Яго затрымлівалі ў 2020-м.

23.05.2024 / 13:17

3 мая ягонае імя з'явілася ў спісе МУС у складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel», а 7 мая яго затрымалі і першапачаткова асудзілі на 15 сутак за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках.

Аднак пасля адбыцця 15 сутак ён на волю не выйшаў. Мужчыну перавялі ў СІЗА, піша Віцебская вясна.

Nashaniva.com