Пуцін дазволіў выкарыстоўваць маёмасць ЗША для кампенсацыі стратаў РФ
Уладзімір Пуцін падпісаў указ, у адпаведнасці з якім маёмасць ЗША або звязаных з імі асоб у Расіі можа выкарыстоўвацца для кампенсацыі стратаў РФ або Цэнтрабанка РФ.
23.05.2024 / 15:37
Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Images
У прыватнасці, у адпаведнасці з указам, РФ і Банк Расіі будуць мець магчымасць звярнуцца ў расійскі суд у выпадку «неабгрунтаванага пазбаўлення іх правоў на маёмасць з прычыны рашэнняў улад ЗША і амерыканскіх судоў і патрабаваць там кампенсацыі стратаў».
«Расійскі праваўладальнік мае права звярнуцца ў суд у адпаведнасці Правіламі падсуднасці, усталяванымі працэсуальным заканадаўствам Расейскай Федэрацыі, з заявай аб устанаўленні факта неабгрунтаванага пазбаўлення яго правоў на маёмасць у сувязі з пастановай Дзяржаўнага або судовага органа Злучаных Штатаў Амерыкі і аб кампенсацыі шкоды», — гаворыцца ў дакуменце.
У заяве трэба будзе прывесці ацэнку шкоды.
Урад РФ павінен на працягу чатырох месяцаў унесці ў законы папраўкі, неабходныя для выканання прэзідэнцкага ўказа.
Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану