За антываенную пазіцыю затрымалі Сяргея Кусонскага, кіраўніка аддзялення «Контэ» па вырабе бялізны
Як сцвярджаюць сілавікі, Кусонскі павесіў на працоўным месцы плакат «Не вайне».
23.05.2024 / 17:49
Сяргей Кусонскі ўзначальвае Conte Lingerie — гэта адгалінаванне «Контэ», якое займаецца жаночай бялізнай. Раней быў першым намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі «Мілавіца».
Яму ставяць у віну, што ў сваім офісе на інфармацыйных дошках нібыта павесіў плакаты «Не вайне» і «Слава вытворчасці, героям слава».
У якім статусе цяпер Кусонскі, не ўдакладняецца.
Сілавікі затрымалі сямейную пару. Маці жанчыны ўжо асуджаная за абразу Лукашэнкі
Язэпа Дулебу з Віцебска пасля адбыцця 15 сутак перавялі ў СІЗА
Выйшла на волю пасля 15 сутак актывістка руху «Маці-328» Марына Уладыка. Яна вырашыла пакінуць рух